«Маці 328» правялі пікет у Менску

 Радыё Свабода 
«Маці 328» правялі пікет у Менску

Дазволены ўладамі пікет «Маці-328» адбываецца ў Кіеўскім сквэры ў Менску. Сваякі зьняволеных за незаконны абарот наркатычных рэчываў выйшлі на акцыю, каб прыцягнуць увагу да несправядліва вялікіх, на іх думку, тэрмінаў, якія атрымліваюць іх дзеці па «антынаркатычным» артыкуле.

«Маці 328» правялі пікет у Менску

Маці распавядаюць, што маладыя людзі асуджаюцца 8-14 гадоў зьняволеньня. На мітынг сабралася каля 50 чалавек. У ім удзельнічаюць актывісты незарэгістраванай арганізацыі Legalize Belarus.

«Хочам зьвярнуць увагу найперш адказных органаў — судоў, пракуратуры, прэзыдэнта, — сказала кіраўніца арганізацыі Ларыса Жыгар, — хаця на прэзыдэнта ўжо няма спадзеву, бо столькі ўжо разоў да яго зьвярталіся, а выніку няма».

За магчымасць правесьці мітынг «Маці-328» мусяць выплаціць уладам 900 рублёў, сказала Ларыса Жыхар. Гэтыя грошы сваякі зьняволеных сабралі самі.

Аляксандра Дынько, АШ


 BELSAT 

🎥СТРЫМРух Маці-328 сабраўся на санкцыяваны мітынг у Кіеўскім скверы.

Publicerat av «Белсат» Torsdag 30 maj 2019

Отправить ответ

avatar
7777
  Подписаться  
Уведомить